Ungdom og Fritid: Валанцёрства ў Нарвегіі

Ungdom og Fritid (Нарвегія) запрашае моладзь на доўгатэрміновую валанцёрскую працу па праекце  "Young HeARTs exploring New Ways". Тэрмін валанцёрства - 1 год (з верасня 2016 па верасень 2017 года). Валанцёры сумесна з супрацоўнікамі моладзевага цэнтра будуць ладзіць адукацыйна-культурніцкія мерапрыемствы. Патрабаванні да кандыдатаў: узрост - 18-30 год, валоданне ангельскай на размоўным узроўні. Вітаецца досвед арганізацыі культурніцкіх і адукацыйных мерапрыемстваў (з выкарыстаннем фота, танцаў, музыкі, інш.). Арганізатары аплочваюць выдаткі на медыцынскую страхоўку, пражыванне і харчаванне. Стыпендыя на паўсядзённыя выдаткі складае 135 еўра ў месяц. Валанцёры будуць наведваць заняткі нарвежскай мовы.

Кандыдаты мусяць да 25 ліпеня 2016 года даслаць CV і матывацыйны ліст на е-мэйл: Alisa.Karpovich@gmail.com (з тэмай электроннага ліста 'EVS Norway'). Падрабязней - тут.

 

Паводле NGO.by.