Ulej: Фінансаванне культурніцкіх праектаў праз краўдфандынг

25 траўня 2016 года ў Мінску ў межах адукацыйнай праграмы краўдфандынгавай пляцоўкі Ulej і крэатыўнага хаба Копус 8 пройдзе сустрэча "Краўдфандынг культурніцкіх праектаў: як людзі могуць фінансаваць беларускае мастацтва". Запрашаюцца прадстаўнікі арт-супольнасці Беларусі. Прадстаўнікі Ulej распавядуць пра асаблівасці збору фінансавых сродкаў на сацыяльныя і культурніцкія праекты (фестывалі, выданне кніг, музчыныя кліпы, выставы і г.д.) ў Беларусі з дапамогай краўдфандынгавага сеціўнага сервісу.

Тэмы сустрэчы:

- Што такое "краўдфандынг"? Замежны і мясцовы досвед.

- У чым карысць краўдфандынгу для беларускай арт-супольнасці?

- Погляд знутры на правядзенне краўдфандынг-кампаніі: "адкрытая кухня" аднаго з паспяховых праектаў пляцоўкі Ulej.

- Прэзентацыя новага культурніцкага праекту на пляцоўцы Ulej.

Пачатак сустрэчы - а 19-й гадзіне. Мерапрыемства пройдзе па адрасе: Мінск, праспект Машэрава, 9. Уваход вольны. Мерапрыемства на Фэйсбуку.

Паводле Ulej.by.