У Мінску пройдзе АДУкірмаш

25 чэрвеня 2016 года (субота) у Мінску пройдзе АДУкірмаш - мерапрыемства для студэнтаў і выпускнікоў універсітэтаў, якое ладзіць беларускамоўны рэсурс Adukacyja.info.

Тэмы АДУкірмашу: адукацыя ў Беларусі і за мяжой (як атрымаць максімум карысці і дзе шукаць альтэрнатыўныя магчымасці, анлайн-навучанне), вывучэнне замежных моў, праца 21-га стагоддзя (неабходныя навыкі, патрабаванні HR), бізнес-адукацыя ў Беларусі і за мяжой.

Пачатак - а 13-й гадзіне. Мерапрыемства пройдзе па адрасе: Мінск, плошча Свабоды, 15, Мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага. Для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна зарэгістравацца. Старонка мерапрыемства на Фэйсбуку.

 

Паводле Adukacyja.info.