У Беларусь і Еўропу - без візы! Конкурс мінівідэа

Грамадская кампанія "У Беларусь і Еўропу - без візы!" ладзіць конкурс відэа. Каб удзельнічаць у конкурсе, неабходна даслаць відэа працягам 10-20 секунд у якім ёсць адказ на пытанне: "У якую краіну Вы хацелі б паехаць, калі б не было віз, і чаму?" Кожны ўдзельнік конкурсу атрымае заахвочвальны прыз! Пяць пераможцаў конкурсу будуць узнагароджаны спецыяльнымі прызамі - партатыўнымі акамулятарамі Power Bank для зарадкі смартфонаў/планшэтаў.

Аўтары відэа мусяць размясціць кліп у Сеціве і даслаць вэб-лінк на е-мэйл: info@novisa.by (з тэмай ліста "Відэа для конкурсу").

Дэдлайн - 28 чэрвеня 2016 года. Падрабязнасці - на гэтай старонцы.

 

Паводле NoVisa.by.