Тыдзень студэнта ў Мінску: Набор валанцёраў

З 9 па 17 лістапада 2015 года ў Мінску ладзіцца фестываль "Тыдзень студэнта", прысвечаны Міжнароднаму дню салідарнасці студэнтаў.

Фестываль праходзіць другі раз і ўключае дыскусіі, семінары, сіці-гейм, "кінаноч", канцэрт і інш.

Да 25 кастрычніка ажыццяўляецца набор валанцёраў, якія будуць дапамагаць арганізатарам фестывалю ў справе:

- лагістыкі (пошуку пляцовак для мерапрыемстваў, камунікацыя з удзельнікамі івэнтаў),

- PR (распаўсюд інфармацыі праз сацыяльныя сеткі),

- тэхнічнай дапамоги на мерапрыемствах.

Валанцёры атрымаюць досвед працы ў новай камандзе, прымуць удзел у цікавых мерапрыемствах з боку арганізатараў.

Каб стаць валанцёрам, запоўніце анлайн-анкету.

Па дадатковых пытаннях, калі ласка, лістуйце на электронную скрыню: StudentsWeek@gmail.com.

 

Крыніца: StudRada.org.