Тыдзень нямецкай мовы і культуры ў Брэсце

З 16 па 25 кастрычніка 2014 года у Брэсце пры падтрымцы Інстытуту імя Гётэ ў Мінску і Інфармацыйнага бюро Германскай службы акадэмічных абменаў (DAAD) пройдзе "8-мы Тыдзень нямецкай мовы і культуры".

На працягу тыдня запланаваны паказы тэатральных пастановак для школьнікаў, трэнінгі, паказы кіно, а таксама літаратурныя чытанні з нямецкім пісьменнікам і сцэнарыстам Янам Шрётэрам. Падрабязная праграма мерапрыемстваў даступная па спасылцы.

Паводле "Брэсцкай газеты".