"Тыдзень Даступнасці" ў Беларусі

Офіс па правах людзей з інваліднасцю запрашае на мерапрыемствы, якія пройдуць у межах "Тыдня Даступнасці", што пройдзе ў Беларусі з 24-га па 30-га красавіка 2015 года.

"Тыдзень Даступнасці" адкрые выстава постэраў "Даступнасць - гэта...". Экспазіцыя раскрые тэму побыту людзей з інваліднасцю, "даступнасці" для іх грамадскай прасторы праз простыя мастацкія вобразы.

 

У межах "Тыдня Даступнасці" адбудзецца дыскусія "Дзеяздольнасць".

 

Пройдзе лекцыя расійскага адваката Дзмітрыя Барценева "Роля дзеяздольнасці для незалежнага пражывання асобаў з інваліднасцю".

 

Арганізатары ладзяць адмысловы "Форум даступнасці" - мерапрыемства, на якім будуць прэзентаваны метады ўдасканалення жытла і памяшканняў для людзей з інваліднасцю з выкарыстаннем дызайнерскіх рашэнняў, практыкі "даступнасці" ў турыстычнай сферы.

Ініцыятывы і арганізацыі, якія жадаюць падзяліцца досведам і зрабіць прэзентацыі, могуць адправіць свае заяўкі да 20 красавіка 2015 года на электронную скрыню: info@disright.org.

 

30 красавіка ў межах "Тыдня Даступнасці" ў Мінску пройдзе адмысловы трэнінг для бізнэсоўцаў, працадаўцаў і HR-спецыялістаў Беларусі "Досвед кампаній па найме людзей з інваліднасцю".

 

У Брэсце запланаваны "Кірмаш сацыяльнага прадпрымальніцтва", на якім будуць прэзентаваны магчымасці працаўладкавання людзей з інваліднасцю і абмеркаваны пытанні эканамічнай самастойнасці.

 

У межах "Тыдня Даступнасці" ладзіцца адмысловы сімпозіум "Даступная адукацыя на працягу ўсяго жыцця для людзей з ментальнымі абмежаваннямі".

 

Падчас "Тыдня Даступнасці" пройдзе спецыяльны эксперыментальны кінапаказ, які дазволіць гледачам адчуць і "фізічна" перажыць праблемы людзей са слабым зрокам - кінааўдыторыя пабывае ў незвычайнай ролі людзей з інваліднасцю і абмяркуе пытанні пашырэння магчымасцей для гэтай групы насельніцтва.

 

Ва ўсіх рэгіёнах Беларусі на працягу "Тыдня Даступнасці" ладзяцца бясплатныя юрыдычныя кансультацыі для людзей з інваліднасцю, іх сем'яў, бацькоў, якія выхоўваюць дзяцей з асаблівасцямі развіцця. Падрабязна пра дапамогу юрыстаў можна даведацца тут.

 

З праграмай мерапрыемстваў "Тыдня Даступнасці" можна азнаёміцца на гэтай вэб-старонцы. З дадатковымі прапановамі і пытаннямі можна звяртацца на е-мэйл: info@disright.org.

 

Паводле Disright.org.