Тыдні Германіі ў Беларусі: Семінар-дыскусія па дадатковай адукацыі

Прадстаўніцтва зарэгістраванага таварыства "Deutscher Volkshochschul-Verband e.V." у Рэспубліцы Беларусь (Прадстаўніцтва Нямецкай асацыяцыі народных універсітэтаў) запрашае на дыскусію "Працяг навучання ў трансфармацыйных працэсах", якая пройдзе 14 кастрычніка 2015 года з 14:00  да 17:30 па адрасе: Мінск, праспект газеты "Праўда", 11, (канферэнц-заля Міжнароднага адукацыйнага цэнтра імя Ё. Рау). Пачатак рэгістрацыі - у 13:30.

Сёлета мерапрыемствы Тыдняў Германіі ў Беларусі прысвечаны 25-годдзю уз'яднання Германіі.

Удзельнікі дыскусіі даведаюцца пра развіццё дадатковай адукацыі дарослых ў Германіі з часу уз'яднання краіны.

У дыскусіі прымуць удзел эксперты, якія падтрымлівалі працэсы трансфармацыі адукацыі дарослых з 1990-х гадоў:

- Ёханэс Заўэр, спецыяліст у галіне імплементацыі кваліфікацыйных рамак ў сістэме адукацыі,

- Ханс Ёахім Бугенхаген, сябра выканаўчай рады Інстытута прасоўвання інавацый і навуковых даследаванняў.

Зацікаўленым ва ўдзеле неабходна не пазней за 7 кастрычніка 2015 года даслаць заяўку (пазначыць імя і прозвішча, е-мэйл, нумар тэлефона) на электронную адрэсу: info@dvv-international.by.

Арганізатары дыскусіі аплочваюць транспартныя выдаткі на вандроўку ў Мінск. Падрабязная праграма мерапрыемства будзе даслана адабраным кандыдатам.

Па дадатковых пытаннях неабходна звяртацца па тэл.: (017) 207 98 35, (029) 171 93 97 (Іна Краўчонак, Валянціна Сідоркіна).

 

Крыніца: DVV-International.by.