Твой старт - Конкурс сацыяльнага прадпрымальніцтва (Беларусь)

Некамерцыйная платформа "Талака.by" (Мінск) запрашае ўзяць удзел у конкурсе бізнес-праектаў у сферы сацыяльнага прадпрымальніцтва "Твой старт". Пераможцаў конкурсу чакае бясплатны курс вэбінараў па сацыяльным прадпрымальніцтве.

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна пакінуць сваю прапанову ў "Інкубатары ідэй" на "Талака.by" (з пазнакай "Твой старт") альбо ў адвольнай форме тут патлумачыць сутнасць, актуальнасць і карыснасць для грамадства вашае ідэі сацыяльнага прадпрымальніцтва.

Прапановы прымаюцца па 7-га красавіка 2016 года. Па дадатковых пытаннях, калі ласка, тэлефануйце на нумар: (025) 706 40 75 (Кацярына), альбо лістуйце на е-мэйл: krugsolnechny@gmail.com. Падрабязнасці - на гэтай старонцы.

 

Паводле Talaka.by.