Трэнінгі Еўрапейскай акадэміі дыпламатыі (Польшча)

Еўрапейская акадэмія дыпламатыі (Варшава, Польшча) запрашае на трэнінгі. 

Установа прапануе навучанне ў Школе дыпламатычных навыкаў: з 6 па 10 ліпеня 2015 года - асновы, з 13 па 17 ліпеня - прасунуты ўзровень. Базавая праграма навучання ўключае лекцыі, вывучэнне дыпламатычнага пратаколу, воркшопы, сімуляцыю працэса перамоваў, навучанне публічным прамовам і практыкаванні па развіцці лідарскіх якасцей. Праграма прасунутага ўзроўню ўключае тэмы міжнароднага бізнэсу і працы міжнацыянальных арганізацыяў.

З 11 па 12 ліпеня 2015 года Еўрапейская акадэмія дыпламатыі ладзіць воркшоп "Сацыяльныя медыя ў публічнай дыпламатыі". На воркшоп запрашаюцца журналісты, прэс-аташэ, прадстаўнікі дыпламатычнага корпусу і дыпмісій, спецыялісты па сувязям з грамадскасцю, прадстаўнікі мясцовых і нацыянальных уладаў, сябры некамерцыйных арганізацыяў і грамадскай супольнасці, а таксама грамадзяне, якія жадаюць атрымаць досвед у сферы публічнай дыпламатыі. Удзел у навучанні платны.

Па дадатковых пытаннях можна звяртацца па тэл.: + 48 22 378 11 99, альбо на е-мэйл: jjasinska@diplomats.pl (Ms. Joanna Jasińska).

Паводле Adukacyja.info.