Трэнінгі для арганізацый, якія працуюць для людзей з інваліднасцю (Магілёў, Віцебск)

Эксперты з Бельгіі, Літвы і Беларусі правядуць у Брэсце і Віцебску навучальныя трэнінгі для прадстаўнікоў беларускіх некамерцыйных арганізацый і ініцыятыў, якія працуюць у галіне прасоўвання і рэалізацыі правоў людзей з інваліднасцю.

2-дзённыя трэнінгі арганізуе Офіс па правах людзей з інваліднасцю (Беларусь) і арганізацыя "Перспектывы псіхічнага здароўя" (Літва).

Мерапрыемствы скіраваны на развіццё паслуг для людзей з інваліднасцю.

Тэма семінараў - праблемы рэалізацыі правоў людзей з ментальнымі парушэннямі (стыгмітызацыя, дыскрымінацыя).

Мэта арганізатараў - дапамагчы ўдзельнікам набыць ці ўдасканаліць веды і навыкі ў сферы кіравання сацыяльнымі праектамі.

Навучэнцы даведаюцца пра:

  • тэхналогіі эфектыўнай арганізацыі працоўнага працэсу;
  • магчымыя крыніцы фінансавання для няўрадавых арганізацый і грамадскіх ініцыятыў;
  • планаванне бюджэту праекта.

Таксама ўдзельнікі семінараў атрымаюць парады па пошуку патэнцыяльных партнёраў і прадуктыўным супрацоўніцтве.

Запрашаюцца ўсе зацікаўленыя з боку грамадскіх арганізацый, устаноў сістэмы сацыяльнай абароны, грамадскіх суполак, ініцыятыў і да т.п. Вітаецца ўдзел і тых, хто толькі плануе распачаць дзейнасць у вызначаным накірунку.

Мерапрыемствы пройдуць:

- 20-21 жніўня ў Магілёве (дэдлайн рэгістрацы ўдзельнікаў - 12 жніўня);

- 22-23 жніўня 2016 года ў Віцебску (дэдлайн рэгістрацы ўдзельнікаў - 15 жніўня).

Падрабязнасці - тут.

 

Паводле DisRight.org.