Трэнінгавы курс у Славакіі: Erasmus + для цябе

Моладзевыя лідары запрашаюцца да ўдзелу ў трэнінгавым курсе "Erasmus + для цябе", які пройдзе з 21-га па 26-га красавіка 2015 года ў Славакіі. Мэта трэнінгу - сацыяльная інклюзія і праца з моладдзю з цыганскай нацыянальнай меньшасці ў межах праграмы "Моладзь у дзеянні".

Дадзены трэнінгавы курс з'явіўся з-за недастатковага колькаснага ўдзелу ў праграмах "Erasmus +" сацыяльна незабяспечанай моладзі. Курс мае мэтай выкарыстанне нефармальнай адукацыі ў працы з моладдзю і магчымасцей праграмы "Erasmus +" для інклюзіі і рэалізацыі правоў моладзі цыганскай меньшасці.

5-дзённы трэнінг уключае:

  • знаёмства з асновамі праектнага мэнэджмэнту ў межах "Erasmus +",
  • абмен досведам з іншымі арганізацыямі,
  • стварэнне прасторы для міжнароднага супрацоўніцтва,
  • выкарыстанне нефармальнай адукацыі ў працы з моладдзю для пашырэння магчымасцей маладых людзей цыганскай меньшасці.

Вітаюцца прадстаўнікі арганізацый, якія плануюць імплементацыю моладзевых праектаў пасля трэнінгу, якія зацікаўлены выкарыстоўваць атрыманыя веды ў паўсядзённай працы.

Кандыдаты мусяць быць старэйшымі за 18 гадоў, валодаць ангельскай мовай (альбо запрасіць на трэнінг кагосьці, хто можа перакласці).

Заяўкі прымаюцца да 8 сакавіка 2015 года. Падрабязная інфармацыя размешчана тут. Па дадатковых пытаннях неабходна звяртацца па тэл.: +421 908 678 809, альбо на е-мэйл: lucia.kiralycsajka@iuventa.sk.

Паводле SaltoYouth.