Трэнінг у Фінляндыі: Праца з моладдзю і гендэр

З 26 па 30 кастрычніка 2015 года ў Фінляндыі мае адбыцца семінар "Пашырэнне правоў і магчымасцей для мужчын і жанчын: моладзевыя работнікі і гендэр".

Асноўная мэта мерапрыемства – знаёмства з досведам гендэрна-адчувальных сітуацый (gender sensitive) падчас працы з моладдзю. Удзельнічаць могуць усе, хто працуе з моладдзю больш за 2 гады, альбо лічыць, што яму / ёй неабходна павышэнне кваліфікацыі па гэтым пытанні ў працоўнай сферы. Мова трэнінгу – ангельская. 

Семінар прадугледжвае набор 50 удзельнікаў з Аўстрыі, Кіпра, Фінляндыі, Венгрыі, Італіі, Мальты, Нідэрландаў, Нарвегіі, Польшчы, Славеніі, Іспаніі, Швецыі ды інш. дзяржаў, а таксама краін-суседак ЕС, у тым ліку – Беларусі.

Скрайні тэрмін падачы заявак 24 ліпеня 2015 года. Дзеля таго, каб падаць заяўку, неабходна запоўніць рэгістрацыйную форму.

Арганізатары пакрываюць выдаткі, звязаныя зпражываннем і харчаваннем, а таксама падарожныя кошты. Удзел у семінары платны, аднак сума ўнёска будзе залежаць ад краіны.
Больш падрабязная инфармацыя знаходзіцца тут.

Крыніца: Salto-Youth.net.