Трэнінг па знешняй камунікацыі НКА (Мінск)

Установа "Новая Еўразія" (Беларусь) запрашае кіраўнікоў і спецыялістаў па камунікацыях некамерцыйных арганізацый ды грамадскіх ініцыятыў на трэнінг "Публічныя гадавыя справаздачы і іншыя каналы знешняй камунікацыі НКА".

Трэнінг пройдзе ў Мінску 13-14 снежня 2016 года.

Удзельнікі трэнінгу даведаюцца, што такое знешняя камунікацыя (мэты, складнікі, інструменты), публічныя гадавыя справаздачы (асаблівасці падрыхтоўкі), якія асаблівасці выкарыстання вэбсайта, сацыяльных сетак, інш.

Эксперты дадуць парады па складанні інфармацыйных паведамленняў, выкарыстанні інфаграфікі, фотаздымкаў, стварэнні тэкставага апісання, г.д.

Анлайн-рэгістрацыя ўдзельнікаў ідзе па 6 снежня 2016 года. Колькасць удзельнікаў абмежавана. Арганізатары кампенсуюць выдаткі на дарогу і пражыванне ўдзельнікам не з Мінска. Прадугледжаны абеды і кава-паўзы. Даведкі па тэл.: (017) 204 87 02, праз е-мэйл: Program@Eurasia.by (спадар Аляксандр). Падрабязнасці тут.

 

Паводле Eurasia.by