Трэнінг па тэме гістарычнай памяці і публічнай гісторыі (Мінск)

З 28-га па 30-га жніўня 2015 года Беларускі архіў вуснай гісторыі і музей "Дом Ганны Франк" (Амстэрдам, Нідэрланды) ладзяць трэнінг у межах міжнароднага праекту "Шпацыр па памяці".

У межах трэнінгу будуць абмеркаваны пытанні вызначэння гістарычнай памяці, яе сувязі з індывідуальнай памяццю, яе ўвасаблення ў гарадскіх помніках, а таксама сувязь уплыў гэтых помнікаў на сучаснае жыццё. Падчас трэнінгу ўдзельнікі сустрэнуцца з экспертамі, пазнаёмяцца з мясцовымі помнікамі, а таксама створаць відэаролік, які будзе заснаваны на ўласных даследаваннях, думках і ўражаннях.

Патрабаванні да кандыдатаў:

- узрост ад 16 да 22 гадоў,

- жаданне атрымаць новыя веды і рэалізаваць уласны відэапраект.

Каб прыняць удзел, запоўніце гэтую анкету. Дэдлайн - 22 жніўня 2015 года.

Па дадатковую інфармацыю неабходна звяртацца на е-мэйл: L.Shynder@AnneFrank.nl.

Прыклад выніковага відэаматэрыялу, зробленага удзельнікамі міжнароднага праекта:

"Цягнік Болю" (Кішынёў, Малдова)

 

 

Паводле AMPby.org.