Трэнінг па стварэнні постэраў пра талерантнасць (Мінск)

21-24 красавіка 2016 года Офіс прасоўвання ініцыятыў (Беларусь) ладзіць у Мінску бясплатны трэнінг для моладзі па стварэнні постэраў дзеля прамоўцыі талерантнасці ў беларускім грамадстве.

Вядоўцы трэнінгу - дасведчаныя дызайнеры, эксперты Офісу прасоўвання ініцыятыў і рэкламнай агенцыі "Salmon Graphics" (Беларусь).

Вітаюцца ўдзельнікі, якія любяць маляваць і валодаюць кампутарнымі праграмамі па дызайне.

Лепшыя задумкі ўдзельнікаў будуць прэзентаваныя ў Мінску і рэгіёнах Беларусі 16-га лістапада - ў Міжнародны Дзень талерантнасці.

Для ўдзельнікаў, якія не жывуць у Мінску, забяспечваецца пражыванне (арганізатары не кампенсуюць выдаткі на вандроўку).

Патрабаванні да кандыдатаў:

- узрост ад 15 да 23 год;

- навыкі малявання і/або валоданне праграмамі па дызайне;

- наяўнасць лэптопа з усталяванымі графічнымі рэдактарамі, планшэта/смартфона.

Каб запісацца на трэнінг, неабходна да 20 красавіка 2016 года запоўніць  анлайн-анкету. Па дадатковых пытаннях, калі ласка, звяртайцеся па тэл.: (029) 395 85 02, на е-мэйл: ngo.oip@gmail.com.
Падрабязней - тут.

 

Паводле NGO-OIP.by.