Трэнінг па працы ў лічбавых медыях (Злучаныя Штаты)

У межах праграмы Кіплінджэра па грамадска-палітычнай журналістыцы Ўніверсітэта штата Агаё прапануюцца кароткатэрміновыя стыпендыі для журналістаў, якія зацікаўлены ў выкарыстанні новых анлайн-прыладаў і каналаў.

3-8 красавіка 2016 года стыпендыяты прымуць удзел у трэнінгу па лічбавых тэхналогіях. Тэмы трэнінгу: выкарыстанне сацыяльных медыяў у журналісцкай працы, брэндынг і прывабнасць для аўдыторыі, візуалізацыя дадзеных і праца з табліцамі, здымкі відэа з дапамогай смартфонаў, этыка СМІ.

Запрашаюцца:

- фрылансеры,

- штатныя журналісты друкаваных сродкаў масавай інфармацыі, анлайн-медыяў, радыё і ТБ.

Патрабаванне да кандыдатаў - прафесійны досвед мінімум 5 год.

Стыпендыя на ўдзел уключае: аплату трэнінгу, пражыванне ў гатэлі, харчаванне. Кандыдаты не са Злучаных Штатаў могуць падаць заяўку на частковую аплату кошту падарожжа.

Дэдлайн - 31 кастрычніка 2015 года. Каб падаць заяўку, націсніце сюды.

 

Паводле Ijnet.org.