Трэнінг па кіраванні некамерцыйнай арганізацыяй (Мінск)

11-12 жніўня 2015 года ўстанова "Новая Еўразія" ладзіць у Мінску трэнінг "Кіраванне некамерцыйнай арганізацыяй: ключавыя навыкі менеджэра".

Мерапрыемства арганізавана ў межах праграмы "Умацаванне патэнцыялу сумесных ініцыятыў" з мэтаю паляпшэння кампетэнцый кіраўнікоў, супрацоўнікаў і валанцёраў НКА.

Запрашаюцца прадстаўнікі некамерцыйных арганізацыяў і грамадскіх ініцыятыў.

Апошні дзень рэгістрацыі ўдзельнікаў трэнінгу - 5 жніўня 2015 года. Зарэгістравацца анлайн. Арганізатары забяспечваюць пражыванне і кампенсуюць транспартныя выдаткі ўдзельнікам з іншых гарадоў, а таксама ладзяць абеды і кава-паўзы падчас мерапрыемства.

Па дадатковых пытаннях неабходна звяртацца па тэл.: (017) 204 87 02, альбо на е-мэйл: program@eurasia.by.

 

Паводле Eurasia.by.