Трэнінг па інавацыях у адукацыі (Кіеў)

З 29 чэрвеня па 7 ліпеня 2015 года ў Кіеве пройдзе міжнародны трэнінг "Innovative Tools for Peace Education". Праграма трэнінга будзе скіравана на выкарыстанне новых медыя ў працы з моладдзю.

Мерапрыемства ладзіцца ў межах супрацы ЕЗ і моладзевых арганізацый краін Усходняга партнёрства з мэтай абмену досведам і сучаснымі практыкамі.

Да ўдзелу запрашаюцца грамадскія актывісты.

Рэгістрацыйны ўнёсак удзельніка складае 20 еўра. Кандыдатам неабходна да 12 траўня 2015 года даслаць запоўненую анкету на е-мэйл: info@startupwomen.by.

Працоўная мова трэнінгу – ангельская.
Па дадатковых пытаннях неабходна ліставаць на е-мэйл: helen.manko@gmail.com.

 

Паводле Ampby.org.