Трэнінг па асвятленні тэм ранняга развіцця дзяцей (Нью-Ёрк)

Dart Цэнтр факультэта журналістыкі Калумбійскага ўніверсітэта (Нью-Ёрк, ЗША) запрашае фатографаў, рэдактараў, рэпарцёраў і кіраўнікоў СМІ на 4-дзённы трэнінг па асвятленні тэм ранняга развіцця дзяцей.

Запрашаюцца спецыялісты з веданнем ангельскай мовы і мінімум 5-гадовым працоўным стажам.

Тэрмін навучання ў Нью-Ёрку - з 9-га па 12-га сакавіка 2017 года.

Арганізатары пакрываюць кошт авіяпералётаў, пражывання падчас трэнінгу.

Каб падаць заяўку, калі ласка, націсніце сюды.

Дэдлайн - 21 лістапада 2016 года. Больш падрабязная інфармацыя - на гэтай старонцы.

 

Паводле UNICEF in Belarus