Трэнінг па асновах медыяцыі, тэхналогіі вырашэння канфліктаў

З 28-га па 30-га кастрычніка 2014 года ў Зарачанах (Мінская вобласць) пройдзе трэнінг "Канфліктны мэнэджмэнт: асновы групавой і міжасабовай медыяцыі". Арганізатары - клубная асветніцкая ўстанова "КінаБункер" і адукацыйны Цэнтр "ПОСТ" запрашаюць настаўнікаў, выкладчыкаў, а таксама ўсіх зацікаўленых прыняць удзел у семінары.

Медыяцыя – гэта адна з найбольш канструктыўных тэхналогій урэгулявання канфліктаў з дапамогай трэццяга, нейтральнага, боку. Гэта асаблівая форма пасярэдніцтва, закліканая спрыяць канфліктуючым бакам у пошуках узаемакарыснага, узаемнапрымальнага і жыццяздольнага рашэння. Праграма трэнінгу ўключае знаёмства з тэхнікамі медыяцыі, яе гісторыяй, асноўнымі этапамі і патрабаваннямі да медыятараў. Трэнінг прадугледжвае навучанне першасным навыкам пасярэдніцтва ў вырашэнні канфліктаў, вывучэнне камунікацыйных сродкаў медыяцыі, а таксама атрыманне ведаў пра псіхалагічныя падставы і механізм паводзінаў у перамоўным працэсе паміж канфліктуючымі бакамі.

Арганізатары пакрываюць кошты пражывання і харчавання ўдзельнікаў трэінгу, а таксама кампенсуюць выдаткі на праезд грамадскім транспартам. Каб прыняць удзел у мерапрыемстве, неабходна да 20 кастрычніка 2014 года даслаць заяўку-анкету на паштовую скрыню: seminar.mediacia@gmail.com. Падрабязнасці - на сайце.

Паводле Adukacyja.info.