Трэнінг-курс па міжрэлігійным дыялогу (Арменія)

У межах праграмы "Erasmus +" 10-19 лістапада 2015 года ў горадзе Агверан (Арменія) ладзіцца трэнінг-курс "What YOUth believe - Interfaith Dialogue in youth work", скіраваны на развіццё міжрэлігійнага дыялогу і рэалізацыю моладзевых праектаў. На курс будуць адабраныя 26 удзельнікаў з Беларусі, Арменіі, Даніі, Эстоніі, Францыі, Грузіі, Германіі, Малдовы, Партугаліі, Турцыі і Ўкраіны.

Удзельнiкi курсу змогуць глыбей разумець iншыя рэлiгii i пазнаёмiцца са шматлiкiмi сувязямi памiж iмi.

Арганізатары цалкам пакрываюць выдаткі на пражыванне падчас трэнінгу і дарожныя выдаткі (у памеры не больш за 275 еўра для прадстаўнікоў Беларусi).

Каб падаць заяўку на ўдзел, націсніце сюды.

Дэдлайн - 9 верасня 2015 года. Больш падрабязная інфармацыя пра трэнінгавы курс размешчана тут.

Паводле Adukacyja.info.