Трэнінг для НКА па продажах паслуг (Мінск)

Офіс прасоўвання ініцыятыў (Мінск) і беларуская кансалтынгавая кампанія "Квадрат" запрашаюць прадстаўнікоў некамерцыйных арганізацый на бясплатны трэнінг па продажах паслуг.

Мэта трэнінгу - знаёмства некамерцыйных арганізацыяў, якія маюць мэтай аказанне грамадскі значных паслуг, з методыкай іх продажу і маркетынгам. На практычны трэнінг запрошаны эксперт з камерцыйнага сектару. Мерапрыемства пройдзе з 17 да 20 гадзін 16 сакавіка ў Мінску.

Арганізатары вітаюць удзел прадстаўнікоў беларускіх НКА, якія плануюць альбо ўжо аказваюць платныя паслугі.

Запіс удзельнікаў ідзе да 12:00 15 сакавіка 2016 года. Для ўдзелу неабходна даслаць заяўку на е-мэйл: ngo.oip@gmail.com (з тэмай ліста "Кейс-студыя").

У заяўцы неабходна пазначыць:

  • прозвішча і імя;
  • назву некамерцыйнай арганізацыі і пасаду;
  • падставы і матывы ўдзелу з пазначэннем паслугі, якую НКА можа прадаць.

Па дадатковых пытаннях неабходна звяртацца па тэл.: (033) 602 45 47. Падрабязнасці - на гэтай старонцы.

 

Паводле NGO-OIP.by.