Летнік асабістай эфектыўнасці (Беларусь)

Агенцтва рэгіянальнага развіцця "Дзедзіч" (Беларусь) запрашае студэнтаў і абітурыентаў з Брэстчыны ў бясплатны "Летнік асабістай эфектыўнасці".

Мерапрыемства пройдзе 8-13 жніўня 2016 года ў Залессі (Брэстчына, Беларусь). Арганізатары пакрываюць праезд, харчаванне і пражыванне ў летнім доме.

У праграме - трэнінгі, адукацыйныя гульні, прэзентацыі, культурніцкія мерапрыемствы. Запрашаюцца кандыдаты ва ўзросце 17-20 гадоў.

Удзельнікі летніка правядуць 6 дзён на прыродзе, прадугледжаны экскурсіі ў Волчын і Грэмячу.

Тэмы трэнінгаў летніка:

  • майстэрства прэзентаваць сябе;
  • пошук дадатковага заробку;
  • тайм-менеджмент;
  • дамашняя бухгалтэрыя;
  • бюджэтныя вандроўкі;
  • дзейнасць няўрадавых арганізацый Брэста.

Кандыдаты на ўдзел мусяць прайсці анлайн-рэгістрацыю. Дэдлайн - 27 ліпеня 2016 года. Колькасць месцаў абмежаваная (30 чалавек). Выбраныя кандыдаты будуць запрошаны на сумоўе. Па дадатковых пытаннях можна ліставаць па электронным адрасе: info@dzedzich.org.

 

Паводле Dzedzich.org.