Трэнінг: Ад ідэі да прадпрыемства (Брытанія)

У межах праграмы "Erasmus +" з 25 кастрычніка 2015 года па 31 студзеня 2016 года ў брытанскім Портсмуце ладзіцца трэнінг-курс "Ад ідэі да прадпрыемства". Курс скіраваны на развіццё творчых навыкаў у кірунку сацыяльнага прадпрымальніцтва, фінансавай ўстойлівасці недзяржаўных арганізацыяў і мае мэтай пашырэнне моладзевай занятасці і пераадоленне беспрацоўя ў моладзевым асяродку.

Першы этап навучання ладзіцца ў Брытаніі з 25 кастрычніка па 1 лістапада 2015 года, другі (практычная праца) - у краіне ўдзельніка ў перыяд з 15 лістапада 2015 года па 16 студзеня 2016 года. Трэці этап курсу - у Брытаніі ў студзені 2016 года.

Удзельнікі курсу даведаюцца, як рэалізаваць уласныя праекты ў галіне сацыяльнага прадпрымальніцтва і стварыць сацыяльнае прадпрыемства. Мэта навучання - дапамагчы маладым людзям набыць неабходны ім досвед, стаць адказнымі і стварыць свае ўласныя працоўныя месцы. Удзельнікі пазнаёмяцца з практыкай падтрымкі НДА з дапамогай сацыяльных прадпрыемстваў: абмяркуюць пытанні фінансавання, менеджменту, патрабаванні заканадаўства і г.д.

На курс запрашаюцца маладыя спецыялісты, моладзевыя лідэры, праектныя менеджэры.

Трэнінг-курс разлічаны на 24 удзельніка з Беларусі, Украіны, Малдовы, Румыніі, Арменіі, Грузіі, Венгрыі, Іспаніі, Турцыі, Італіі і Брытаніі.

Працоўная мова курсу - ангельская.

Арганізатары забяспечваюць пражыванне, харчаванне і кампенсуюць выдаткі на мясцовы транспарт. Выдаткі на падарожжа ў Брытанію для ўдзельнікаў з Беларусі кампенсуюцца ў памеры 275 еўра.

Дэдлайн - 20 верасня 2015 года. Каб падаць заяўку, націсніце сюды.

Па дадатковых пытаннях можна звяртацца на е-мэйл: zek.dundar@gmail.com.

 

Паводле Salto-Youth.net.