Transparency International: Набор у Школу сумленнасці (Літва)

З 6-га па 12-га ліпеня 2015 года ў Вільнюсе (Літва) пройдзе трэнінг для будучых лідараў у межах Школы сумленнасці Transparency International (TISI). Тэма трэнінгу - барацьба з карупцыяй і падсправаздачнасць. Удзельнікі Школы сумленнасці азнаёмяцца з апошнімі сучаснымі практыкамі ў гэтай галіне і атрымаюць магчымасць ажыццявіць новыя ідэі.

Запрашаюцца студэнты і маладыя спецыялісты, якія зацікаўлены ў транспарэнтнасці і вывучэнні сродкаў барацьбы з карупцыяй. Вітаюцца прадстаўнікі прыватнага і дзяржаўнага сектару, НДА і акадэмічнай супольнасці. У трэнінгу плануецца ўдзел 140 лідараў з 60 краін свету.

Кандыдаты мусяць да 1 траўня 2015 года даслаць CV у фармаце Europass, матывацыйны ліст (максімум 500 словаў) і запоўніць анлайн-форму заяўкі. Унёсак удзельніка складае 550 еўра, але арганізатары даюць магчымасць пакрыцця выдаткаў стыпендыяй. Па дадатковых пытаннях неабходна звяртацца на электронны адрас: admissions@transparencyschool.org.

Паводле Transparencyschool.org.