Thomson Reuters: Стажыроўкі для журналістаў

Thomson Reuters Global Journalism Internship прымае заяўкі на ўдзел у летняй праграме 2015 года. Удзельнікі праграмы будуць працаваць у адным з міжнародных бюро арганізацыі ў Пекіне, Ганконгу, Лондане, Мехіка, Нью-Йорку, Сан-Паулу, Сінгапуры, Токіа, Таронта і Вашынгтоне. У залежнасці ад месца, тэрмін стажыроўкі складае ад 6 да 10 тыдняў.

Праграма ўяўляе паскораны курс па асвятленні бізнэс-, палітычных і іншых навін. 

Кожны стажор будзе падпарадкоўвацца старэйшаму рэдактару і працаваць з дасведчаным журналістам-кансультантам. Чакаецца, што пасля стажыроўкі ўдзельнікі будуць рэгулярна пісаць журналісцкія матэрыялы.

Перад пачаткам практыкі стажоры пройдуць адукацыйны трэнінг працягам некалькіх дзён. Навучанне будзе прысвечана навыкам напісання навін, прафесійнай этыке і агульным фінансавым ведам.

Кандыдаты павінны мець досвед працы ў журналістыцы і веды ў галіне эканомікі, бізнэсу, права, бухгалтарскай справы і інфарматыкі. Неабходна вольнае валоданне ангельскай мовай. Вітаецца веданне арабскай, нямецкай, кітайскай ("мандарын"), партугальскай і іспанскай мовы.

Заяўкі прымаюцца да 1 снежня 2014 года.

 

Паводле Ijnet.org.