The Washington Post прапануе аплочваемую стажыроўку

Амерыканскае выданне The Washington Post прапануе студэнтам і аспірантам аплочваемую стажыроўку ў сферы журналістыкі, графікі і дызайну, мультымедыя.

Стажыроўка ладзіцца ў 2017 годзе. Тэрмін - 12 тыдняў.

Выданне запрашае стажораў у аддзелы фінансавых, спартыўных, мясцовых навін, навін моды, г.д. Арганізацыя прапануе студэнтам паспрабаваць свае сілы ў якасці рэпарцёра, візуальнага журналіста (фатографа, аператара), вэб-рэдактара, дызайнера, рэдактара сацыяльных медыя, інш. Вітаюцца студэнты і аспіранты, якія маюць досвед працы ў СМІ ці мінімум адной стажыроўкі.

Дэдлайн - 16 кастрычніка 2016 года. Даведкі праз е-мэйл: NewsInterns@WashPost.com. Падрабязнасці - тут.

 

Паводле MyMedia.org.ua.