The Filter Europe: Валанцёрства ў Румыніі

Беларускае грамадскае аб'яднанне "Дабрачынны фонд "Добрая воля" набірае валанцёраў для сустрэчы ў Румыніі, якая пройдзе з 6 па 12 ліпеня 2016 года ў межах праекту "The Filter Europe". Гэты праект фінансуецца па праграме "Erasmus+" і скіраваны на здаровы лад жыцця і дапамогу тым маладым людзям, якія жадаюць кінуць паліць і спажываць тытунь.

Сустрэча пройдзе ў румынскім горадзе Прэдзял. У мерапрыемстве возмуць удзел прадстаўнікі Беларусі, Аўстрыі, Іспаніі, Брытаніі, Румыніі.

Арганізатары кампенсуюць выдаткі на дарогу, харчаванне і пражыванне ў гатэлі. Унёсак удзельніка складае 40 еўра.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • узрост 16-21 год;
  • веданне ангельскай мовы.

Арганізатары вітаюць самастойнае афармленне румынскай візы альбо наяўнасць шэнгенскай візы тыпу D (з мінімум 2-разовым уездам).

Кандыдаты мусяць даслаць заяўку на е-мэйл prygne4any0@gmail.com (з тэмай ліста "Румынія: The Filter Europe").

У заяўцы неабходна пазначыць:

- прозвішча, імя,

- дату нараджэння,

- месца навучання,

- горад пражывання,

- кантактны тэлефон,

- ці неабходна віза.

Набор валанцёраў ажыццяўляецца да 15 красавіка 2016 года. Падрабязнасці - тут.

Паводле Mihck.info