Тэлемедыйнае валанцёрства ў Германіі

Цэнтр "Трэці сектар" (Беларусь) і арганізацыя "WTV - Der Offene Kanal aus Wettin e.V." (Германія) прапануюць валанцёрства ў галіне медыя ў Германіі.

Валанцёрства ажыццяўляецца ў межах EVS на мясцовым тэлебачанні. Тэрмін - 1 год (з траўня 2017 па травень 2018 года).

Удзельнік праграмы зможа навучыцца працаваць з камерай, рэзаць відэаматэрыял, апрацоўваць яго і рабіць спецэфекты, браць інтэрв’ю. Валанцёр атрымае шанц здзейсніць уласны праект па тэме, звязанай з Еўразвязам.

 

Патрабаванні да кандыдатаў:
- узрост - 17-30 год;
- інтарэс да працы ў сферы ТБ, вытворчасці фільмаў, медыяадукацыі;

- здольнасць працаваць з дзецьмі і моладдзю;
- добрае валоданне нямецкай мовай.

Два валанцёры будуцьт жыць у кватэры студэнцкага горада Хале. Арганізатары пакрыюць выдаткі на пражыванне, харчаванне і транспарт.

Кандыдаты мусяць даслаць CV і матывацыйны ліст на электронную скрыню: 3sektaryia@gmail.com. Дэдлайн - 5 верасня 2016 года. Падрабязнасці - на гэтай старонцы.

 

Паводле 3Sektar.by.