Таварыства Зялёная Сетка шукае куратара кампаній і журналіста

Таварыства "Зялёная сетка" (Беларусь) набірае ў каманду (на ўмовах няпоўнай занятасці) куратара экалагічных кампаній і журналіста.

У абавязкі куратара экалагічных кампаній уваходзіць: вызначэнне стратэгічных мэтаў і тактыкі абароны, арганізацыя сустрэч, ацэнка праблем і зацікаўленых у яе вырашэнні бакоў, збор інфармацыі, супрацоўніцтва з экспертамі і дзяржаўнымі органамі, інш.

Журналіст мусіць асвятляць праблемныя экалагічныя сітуацыі, прасоўваць кантэнт у сацыяльных сетках і камунікаваць са СМІ, інш.

Рэзюмэ і матывацыйныя лісты кандыдаты мусяць даслаць да 15 жніўня 2016 года на е-мэйл: greenbelarus@gmail.com. Падрабязнасці - тут.

 

Паводле Greenbelarus.info.