Talaka.by: Народы сервіс фінансавання (краўдфандынг)

Пляцоўка Talaka.by запусціла анлайн-сервіс краўдфандынгу (народнага фінансавання) сацыяльна значных праектаў. Сервіс Talakosht дазваляе грамадзянам і арганізацыям-спонсарам дыстанцыйна ўдзельнічаць у фінансавай падтрымцы новых праектаў і ініцыятыў.

Talaka.by працуе ў Беларусі ўжо 2 гады. За гэты час арганізацыя падтрымала рэалізацыю 23-х праектаў у сферы нацыянальнай культуры, экалогіі, адукацыі, інклюзіі і інш.

Мэта пляцоўкі - садзейнічанне рэалізацыі новых ідэй і сацыяльна значных праектаў за кошт намаганняў "талакі": валанцёрскай дапамогі і дапамогі рэсурсамі.

Па словах арганізатараў Talakosht, пляцоўка зробіць больш хуткім працэс набыцця матэрыялаў для новых праектаў і вырашэння крытычных мэтаў - такіх, напрыклад, як дызайн і вэб-распрацоўка.

Пляцоўка скіраванна на развіццё сацыяльных інавацыяў.

Па дадатковых пытаннях працы сэрвісу неабходна звяртацца да кансультанта па тэл.: (29) 877 79 00, альбо на е-мэйл: consult@talaka.by (Кацярына).

 

Паводле Talaka.by.