SYMPA: Набор у школу маладых менеджэраў

Школа маладых менеджэраў публічнага адміністравання "SYMPA" праводзіць набор слухачоў. Праграма скіравана на фарміраванне супольнасці маладых людзей, кампетэнтных у сферы дзяржкіравання.

Навучэнцы атрымаюць веды ў галіне інстытутаў Еўразвязу, паліталогіі, эканомікі, рэгіянальнага развіцця, мясцовага самакіравання, прыватна-дзяржаўнага партнёрства, электроннага кіравання, працы са сродкамі масавай інфармацыі і грамадскім меркаваннем.

Праграма складаецца з чатырох навучальных сесій, якія будуць праходзіць у Беларусі, Літве, Грузіі і Швецыі.

Слухачы курса атрымаюць сертыфікат па дзяржкіраванні ад Шведскага інстытута.

Працоўныя мовы навучання - беларуская, руская, ангельская.

Патрабаванні да кандыдатаў: узрост 25 - 40 гадоў, пастаяннае пражыванне ў Беларусі, наяўнасць вышэйшая адукацыі, валоданне ангельскай мовай, занятасць у сферы дзяржкіравання, адукацыі, сацыяльнай працы, у бізнэсе, грамадскіх арганізацыях ці палітычным жыцці.

Арганізатары пакрываюць выдаткі на праезд, пражыванне, харчаванне і навучальныя матэрыялы.

Для ўдзелу неабходна да 24:00 5 лютага 2015 года даслаць заяўку (на ангельскай мове) на эл. паштовую скрыню: info@sympa-by.eu. Падрабязная інфармацыя размешчана тут.

 

Паводле Adukacyja.info.