Сусветны медыяфорум Deutsche Welle

13-15 чэрвеня 2016 года ў Боне (Германія) пройдзе Сусветны медыяфорум Deutsche Welle. На канферэнцыю запрашаюцца прафесіяналы ў сферы медыя і СМІ з усяго свету для абмеркавання пытанняў, звязаных з глабалізацыяй. Сёлета тэма форуму - "Медыя. Свабода. Каштоўнасці".

Выданне Orange Magazine - праект European Youth Press (EYP) - прапануе стыпендыі на асвятленне падзеі. Стыпендыя пакрывае выдаткі на вандроўку, харчаванне і пражыванне падчас форуму.

Заяўкі на стыпендыі могуць падаць журналісты і фатографы ва ўзросце 18-30 гадоў.

Дэдлайн - 17 красавіка 2016 года. Каб атрымаць падрабязную інфармацыю, калі ласка, націсніце сюды.

 

Паводле IJnet.org.