Сусветны банк: Стыпендыяльная праграма імя Роберта Макнамары

Штогод у межах стыпендыяльнай праграмы імя Роберта Макнамары Сусветны банк выдаткоўвае гранты памерам да 25 тыс. даляраў ЗША PhD-кандыдатам з развіваючыхся краін. Стыпендыяты мусяць правесці PhD-даследаванні, знітаваныя з інавацыямі і развіццём, пад наглядам навуковага кіраўніка з замежнай прымаючай установы. Па завяршэнні стыпендыяльнай праграмы ўдзельнікі маюць вярнуцца ў родную краіну для заканчэння дактарантуры і працы.

Стыпендыяльная праграма прызначана для мужчын і жанчын з развіваючыхся краін, якія займаюцца доктарскімі даследаваннямі па тэме развіцця. Кандыдаты/кандыдаткі мусяць быць лектарамі ўніверсітэтаў або даследчыкамі і пражываць у сваёй роднай краіне.

Патрабаванні да суіскальнікаў:

- мець грамадзянства развіваючайся краіны-сябра Сусветнага банка,

- ня мець падвоенага грамадзянства развітай краіны,

- быць ва ўзросце максімум 35 год,

- з'яўляцца ўдзельнікам PhD-праграмы ў сваёй краіне (і пражываць у ёй ад пачатку праграмы),

- займацца доктарскай працай, прысвечанай тэме развіцця,

- прайсці курс і неабходныя іспыты для доктарскай ступені.

Стыпендыя разлічана на тэрмін 6-10 месяцаў. Пачатак стыпендыяльнай праграмы магчымы ў перыяд паміж ліпенем і снежнем 2016 года. Перавага надаецца кандыдатам, якія з'яўляюцца лекатарамі акадэмічных устаноў або супрацоўнікамі даследчых інстытутаў.

Дэдлайн - 2 лютага 2016 года.

Перад падачай анлан-заяўкі, калі ласка, пазнаёмцеся з парадамі і інструкцыямі, а таксама асаблівасцямі карыстання анлайн-рахункам кандыдата, планам для прапановы бюджэту стыпендыята. Спіс краін-сябраў Сусветнага банка можна знайсці на гэтай старонцы.

Спіс краін, якія могуць атрымаць фінансаванне Сусветнага банка тут.

Каб атрымаць больш падрабязную інфармацыю, калі ласка, націсніце сюды.

 

Паводле Edu-Active.com.