Сустрэча музыкаў у Саверне (Францыя)

Беларускае грамадскае аб'яднанне "Дабрачынны фонд "Добрая воля" запрашае музыкаў і спевакоў на сустрэчу ў межах праекту "Tumbalalaika", якая пройдзе 23-31 жніўня 2016 года ў горадзе Саверн (Эльзас, Францыя). Мерапрыемства фінансуецца па праграме "Erasmus+".

Удзельнікі з Беларусі, Польшчы, Германіі ды Францыі выканаюць народныя кампазіцыі, пазнаёмяць адзін аднаго з традыцыямі і музычнай спадчынай сваіх краін.

Патрабаванні да кандыдатаў:

- узрост 14-25 год;

- валоданне ангельскай мовай.

Вітаецца самастойнае афармленне шэнгенскай візы (для асобных удзельнікаў магчыма кампенсацыя). Унёсак удзельніка складае 40 еўра. Арганізатары кампенсуюць выдаткі на падарожжа (у памеры да 170 еўра), на харчаванне і пражыванне.

Кандыдаты маюць да 23 ліпеня 2016 года даслаць заяўку на е-мэйл prygne4any0@gmail.com (з тэмай ліста "Францыя: Tumbalalaika").
У заяўцы трэба пазначыць:

- прозвішча, імя;

- дату нараджэння;

- месца навучання альбо працы;

- сціслае тлумачэнне, чаму Вы жадаеце ўдзельнічаць;

- кантактны тэлефон;

- горад пражывання;

- ці патрэбна віза.

Падрабязнасці - тут.

 

Паводле Mihck.info.