Сустрэча моладзевых лідараў (Польшча)

Ліга дабраахвотнай працы моладзі запрашае на сустрэчу моладзевых лідараў 9-23 верасня 2014 года (Польшча). Праект "Because we can - for future cooperation!" з'яўляецца пляцоўкай для абмену досведам і практыкамі працы з моладдзю. Асноўная мэта сустрэчы – наладжванне партнёрскіх сувязяў і планаванне будучага супрацоўніцтва.

Да ўдзелу ў запрашаюцца: мэнэджэры праектаў у грамадскім некамерцыйным сектары, сацыяльныя работнікі, настаўнікі.

Патрабаванні да кандыдатаў:

- зацікаўленасць тэмай праекта;

- валоданне ангельскай мовай.

 Па выніках конкурсу арганізатары адбяруць трох удзельнікаў сустрэчы.

Фінансавыя ўмовы:

  • унёсак сябра Ліга дабраахвотнай працы моладзі ў памеры 350 тыс. бел. руб;
  • арганізатары забяспечваюць пражыванне і харчаванне, а таксама пакрываюць транспартныя выдаткі ў памеры да 180 еўра.

  Заяўкі аб удзеле прымаюцца да 25 жніўня 2014 года праз e-mail: liga.lyvs@gmail.com.

Паводле adukacyja.info