Стыпендыяльныя гранты часопіса STERN для маладых фотажурналістаў

Нямецкі штотыднёвы часопіс STERN сумесна з Фестывалем LUMIX (Германія) прапануе на конкурснай аснове стыпендыяльныя гранты для маладых таленавітых фотажурналістаў.

Стыпендыяльны грант складае 10 тыс. еўра і прызначаны для працы над доўгатэрміновым праектам у галіне фотажурналістыкі. Пераможца конкурсу атрымае магчымасць працаваць над фотагісторыяй у тандэме з дасведчаным рэпарцёрам STERN і развіць яе да формы рэпартажу дзеля публікацыі.

Узяць удзел у конкурсе могуць фатографы, малодшыя за 35 год.

Кандыдаты мусяць даслаць: CV, сціслае апісанне будучага фотапраекту (якім чынам і у якія тэрміны будзе здзейснены; максімум 1 старонка A4), PDF-файл з прыкладам мінулага фотапраекту (максімум 25 выяў) дзеля прэзентацыі аўтарскага стылю.

Дэдлайн - 30 красавіка 2016 года. Падрабязней пра афармленне заяўкі і патрабаванні да канкурсантаў - па спасылцы. Па дадатковых пытаннях неабходна ліставаць на е-мэйл: jungefotografie@stern.de.

 

Паводле Edu-Active.com.