Стыпендыяльны праект EUROEAST для беларусаў

Праект EUROEAST прапануе стыпендыі студэнтам, даследчыкам і выкладчыкам з Беларусі, Украіны, Малдовы, Арменіі, Азербайджана, Грузіі.

У праекце могуць удзельнічаць студэнты, аспіранты, кандыдаты навук. EUROEAST дае магчымасць працягу навучання па наступных дысцыплінах: сельскагаспадарчая навука, архітэктура, дызайн і мастацтва, геаграфія і геалогія, гуманітарныя навукі, камунікацыя і інфармацыя, сацыяльныя навукі, філалогія, медыцына, кіраванне, эканоміка, права, матэматыка і інфарматыка і г.д.

Партнёрскія ўніверсітэты праекта акадэмічнай мабільнасці EUROEAST у Беларусі - Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна і Гарадзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы.

Кандыдаты павінны да 12 студзеня 2015 года падаць усе неабходныя дакументы на англійскай мове праз анлайн-платформу. У межах праекта стыпендыя бакалаўрыяту складае 1000 еўра, дактарантуры 1500 еўра, постдактарантуры 1800 еўра.

Формы неабходных дакументаў:

Кансультацыі па праекце можна атрымаць у Цэнтры міжнароджнага супрацоўніцтва: г. Гродна, вул. Ажэшкі, 22, офіс 317а, альбо праз е-мэйл: project@grsu.by.

Паводле Euroeast.polito.it.