Стыпендыяльная праграма імя Джона Клюге (Злучаныя Штаты)

Цэнтр імя Джона Клюге Бібліятэкі Кангрэса ЗША прадастаўляе стыпендыі "Kluge Fellowship in Digital Studies" для распрацоўкі пытанняў лічбавых даследванняў і ўплыву лічбавай рэвалюцыі на грамадства, культуру і міжнародныя зносіны. Тэрмін праграмы - да 11 месяцаў. Удзельнікі будуць атрымліваць штомесячную стыпендыю ў памеры 4 200 даляраў. Арганізатары пакрываюць выдаткі на атрыманне амерыканскай візы.

Цэнтр імя Джона Клюге Бібліятэкі Кангрэса ЗША падтрымлівае навукоўцаў, якія даследуюць уплыў лічбавай рэвалюцыі на светапогляд людзей, функцыянаванне грамадства і міжнародныя зносіны. Кандыдаты могуць даследаваць і аналізаваць з'явы і тэндынцыі, якія прывядуць да зменаў у будучым.

Конкурс адкрыты для навукоўцаў і практыкаў з усяго свету. Пажадана наяўнасць навуковай ступені (як мінімум кандыдата навук) і выдатнае веданне ангельскай мовы.

Для ўдзелу неабходна да 6 снежня 2014 года даслаць ліст з тэмай "Kluge Fellowship in Digital Studies" на адрэсу: scholarly@loc.gov. У лісце павінны быць наступныя дакументы:

  1. анкету на ангельскай мове;
  2. аўтабіяграфію (мінімум 2 старонкі);
  3. апісанне даследчага праекту;
  4. матывацыйны ліст;
  5. бібліяграфію навуковых прац;
  6. лісты-рэкамендацыі (3 шт.).

Кандыдаты мусяць назваць калекцыі Бібліятэкі Кангрэса ЗША, якія плануюць задзейнічаць у даследванні. Падрабязнае апісанне праграмы - на сайце. Па дадатковых пытаннях звяртайцеся на е-мэйл: scholarly@loc.gov.

Паводле Platfor.ma.