Стыпендыяльная праграма Вышаградскага фонда для краін Усходняга партнёрства

Вышаградскі фонд прапануе стыпендыяльную праграму для магістрантаў, дактарантаў з краін Усходняга партнёрства (Беларусі, Украіны, Малдовы, Грузіі, Азербайджана, Арменіі) дзеля навучання і ажыццяўлення даследаванняў у вышэйшых навучальных установах краін Вышаградскай групы (Чэхіі, Польшчы, Славакіі, Венгрыі).

Патрабаванне да кандыдатаў - грамадзянства Беларусі, Украіны, Грузіі, Малдовы, Арменіі або Азербайджана.

Адпаведна праграме, тэрмін навучання мусіць складаць 1-2 семестры (для магістрантаў - 4 семестры), навучанне і даследчая праца могуць ажыццяўляцца ў любой акрэдытаванай установе вышэйшай адукацыі краін Вышаградскай чацвёркі (V4).

Кандыдаты мусяць на момант падачы заяўкі на атрыманне стыпендыі скончыць мінімум 4 семестры (6 семестраў для бакалаўрыята). Увесь перыяд дзеяння стыпендыяльнай праграмы неабходна правесці ў прымаючым універсітэце (стыпендыі выключаюць удзел у іншых праграмах і атрыманне паралельна іншай вышэйшай адукацыі).

Праграма прадугледжвае: стыпендыю ў памеры 2,5 тыс. еўра на семестр, выдаткі на пражыванне - 1,5 тыс. еўра на семестр. Магчыма атрыманне дадатковага гранта на падарожжа, калі кандыдат пражывае больш за 1,5 тыс. км ад месца навучання.

Дэдлайн - 31 студзеня 2016 года. Падаць заяўку неабходна праз анлайн-платформу. Умовы падачы заяўкі і кантактная інфармацыя - на гэтай старонцы.

Паводле VisegradFund.org.