Стыпендыяльная праграма Visby для навучання ў магістратуры ў Швецыі

Стыпендыяльная праграма Visby дазваляе навучацца па магістарскіх праграмах ва ўніверсітэтах Швецыі. Праграма пакрывае выдаткі на навучанне й пражыванне (выдаткі на пражыванне - у памеры да 9 тыс. шведскіх крон на месяц). У 2017-2018 годзе даступна 50 стыпендый. Гэтая праграма адмыслова працуе для грамадзян Беларусі, Украіны, Малдовы, Арменіі, Азербайджана, Грузіі ды Расіі.

Стыпендыі не выдаткоўваюцца для замежнікаў, якія ўжо пражываюць у Швецыі (на працягу 2-х гадоў і болей), а таксама былым стыпендыятам шведскіх праграм (гл. падрабязней), выпускнікам шведскіх устаноў вышэйшай адукацыі, г.д.

У межах стыпендыяльнай праграмы не аказваецца падтрымка сябрам сям'і навучэнца. Грант на вандроўку складае 5 тыс. шведскіх крон.

Тэрмін падачы заяўкі на атрыманне стыпендыі - з 1 па 10 лютага 2017 года. Поўны спіс неабходных дакументаў, а таксама інфармацыю пра ўмовы падачы заяўкі можна знайсці тут.

 

Крыніца: SI.se