Стыпендыяльная праграма ў галіне права і эканомікі (Рыга)

 

Рыжская вышэйшая школа права сумесна з Міністэрствам замежных спраў Латвіі прапануе стыпендыяльную праграму ў галіне права і эканомікі маладым прафесіяналам з дзяржсектару, акадэмічных колаў і недзяржаўных арганізацый з Беларусі, Украіны, Малдовы, Грузіі, Арменіі, Азербайджана, Казахстана, Кіргізіі, Таджыкістана, Туркменістана, Узбекістана, Босніі і Герцэгавіны, Косава, Македоніі, Чарнагорыі, Сербіі ды Албаніі

Праграма скіравана на міжнародныя адносіны паміж Еўразвязам і краінамі Еўрапейскай палітыкі суседства, Цэнтральнай Азіі і Заходніх Балкан. У межах праграмы пакрываюцца выдаткі на падарожжа ў Рыгу (Латвія), пражыванне і суткавыя. Памер штомесячнай стыпендыі - 600 еўра.

Кандыдаты мусяць падаць анлайн-заяўку, якая ўключае:

  • матывацыйны ліст;
  • апісанне сваіх працоўных абавязкаў;
  • CV з апісаннем мінімум 2-3 гадоў прафесійнага досведу;
  • копіі ўніверсітэцкіх дыпломаў;
  • рэкамендацыйны ліст (пажадана ад бягучага працадаўцы);
  • пацверджанне здольнасці навучацца на ангельскай мове.

Дэдлайн падачы заяўкі - 4 ліпеня 2016 года. Выбар кандыдатаў завершыцца 11 ліпеня. Падрабязнасці - тут.

 

Паводле MladiInfo.eu.