Стыпендыяльная праграма "Eiffel" МЗС Францыі

Міністэрства замежных спраў Францыі прапануе стыпендыяльную праграму "Eiffel"  для замежных студэнтаў.

Стыпендыі прызначаны для атрымання магістарскай ступені альбо правядзення даследванняў у партнёрстве з замежнымі інстытутамі.

Падаваць заяўку кандыдатаў маюць права толькі французскія вышэйшыя навучальныя ўстановы.

Патрабаванні да кандыдатаў:

- любое грамадзянства, апроч французскага,

- узрост 30 гадоў для магістрантаў, 35 гадоў для PhD-даследчыкаў,

- быць студэнтам аднаго з французскіх універсітэтаў,

- не мець фінансавай падтрымкі іншых інстытуцый,

- добрае валоданне мовай, адпаведнай курсу навучання,

Студэнты, якія плануюць вучобу за мяжой, маюць перавагу перад тымі, хто ўжо жыве ў Францыі.
Працягласць навучання:

  • 12 або 24 месяцы у магістратуры,
  • 10 месяцаў для даследаванняў.

Стыпендыя для студэнтаў магістратуры складае 1 031 еўра, для PhD-даследчыкаў 1 400 еўра. Стыпендыяльная праграма пакрывае выдаткі на падарожжа, медыцынскае страхаванне і культурныя актыўнасці.

Дэдлайн - 8 студзеня 2016 года. Падрабязнасці - тут.

 

Паводле Adukacyja.info.