Стыпендыяльная праграма для сацыяльных лідараў

The Global Fellows Program – гэта праграма для сацыяльных лідараў, якая створана міжнароднай арганізацыяй "Acumen". Тэрмін праграмы - 1 год.

На працягу першых 2-х месяцаў стыпендыяты возьмуць удзел у навучальным інтэнсіве па лідарству ў Нью-Йорку. На працягу наступных 9 месяцаў удзельнікі праграмы будуць стажыравацца і рэалізоўваць уласныя праекты ў сацыяльных арганізацыях Паўднёвай Азіі і Афрыкі. Стыпендыя пакрывае ўсе выдаткі.

Для ўдзелу ў праграме неабходна зарэгістравацца на вэб-старонцы арганізатараў і да 7 снежня 2014 года запоўніць анлайн-анкету. Кандыдаты мусяць мець прадпрымальніцкі досвед, лідарскія і арганізатарскія здольнасці,мець матывацыю да пазітыўных сацыяльных змяненняў. Падрабазнасці - на афіцыйным сайце.

 

Паводле Reinvent.platfor.ma.