Стыпендыя «Pfadfinder» для падтрымкі моладзі падчас "gap-year" (Германія)

Прыватны нямецкі ўніверсітэт Віттэн-Хердэке прапануе стыпендыю, якая дазволіць яе атрымальнікам цэлы год прысвяціць сябе ўласнаму праекту і зразумець сваё пакліканьне. Праект можа ўяўляць сабой заснаваньне фірмы, запуск інтэрнэт-блогу, навуковае даследваньне, арганізацыю гарадскога садаводства ці чытацкіх гурткоў. Стыпендыя Pfadfinder прапаноўвае падтрымку для моладзі на працягу так званага ''gap year'' – часу паміж заканчэньнем школы і пачаткам вучобы ва ўніверсітэце.

Праграма прадастаўляе стыпендыю, мажлівасць працаваць над уласным праектам, а таксама бясплатнае наведванне курсаў ва ўніверсітэце Віттэн-Хердэке. Стыпендыя складае 700 еўра ў месяц. Працягласць праграмы – адзін год. Дэдлайн - 31 жніўня 2014 года.

Спіс патрабаваньняў да кандыдатаў (на нямецкай мове) можна знайсці па спасылцы.  Падрабязнасьці навучальнай праграмы - на сайце.

Паводле adukacyja.info