Стыпендыя імя Эрнста Маха на стажыроўку ў Аўстрыі

Стыпеныдыя імя Эрнста Маха прысуджаецца выпуснікам універсітэтаў ва ўзросце да 35 год, якія працягваюць навучанне ў аспірантуры ў сваёй краіне. Стыпендыятам аплочваецца стажыроўка тэрмінам 1-9 месяцаў у вышэйшых навучальных установах Аўстрыі.

Стыпендыя выдаткоўваецца на  стажыроўкі ў галіне медыцыны, прыродазнаўчых навук, сельскай гаспадаркі, права, гуманітарных навук і тэалогіі, лясной гаспадаркі, грамадскіх навук, інжынерыі, ветэрынарыі.

Патрабаванні да кандыдатаў: узрост да 35 год, валоданне нямецкай і ангельскай мовамі, матывацыя да навучання ў Аўстрыі.

Неабходныя дакументы:

- 2 рэкамендацыйныя лісты ад выкладчыкаў, падпісаныя максімум за паўгады да падачы заяўкі (з пячаткай ВНУ і датай),

- згода выкладчыка з Аўстрыі, які стане Вашым куратарам,

- копія пашпарта,

- копія дыплома.

Анкету для заяўкі (Bewerbung um ein Stipendium fur Osterreich) можна атрымаць у прадстаўніцтве Аўстрыі за мяжой, а таксама ва ўстановах, якія прымаюць заяўкі (неабходна ўдакладніць у сваім універсітэце). Падрабязная інфармацыя - на гэтай старонцы. Заяўка падаецца анлайн.

Дэдлайн - 1 сакавіка 2016 года. Па дадатковых пытаннях можна ліставаць на е-мэйл: michael.schedl@oead.at.

 

Паводле Grantist.com.