Стыпендыя імя Джона Найта ў Стэнфардскім універсітэце

Стыпендыя імя Джона Найта дае магчымасць дасведчаным журналістам з любой краіны свету адыццяўляць даследаванні ў Стэнфардскім універсітэце (Злучаныя Штаты).

Заяўкі на атрыманне стыпендыі могуць падаць аўтары інавацыйных ідэй у галіне журналістыкі і медыя. Універсітэт набірае 20 удзельнікаў стыпендыяльнай праграмы. Стыпендыяты змогуць пазнаёміцца з прадстаўнікамі інавацыйных арганізацый, стартапаў, цэнтраў тэхналогій, інш.

Памер стыпендыі - 65 тыс. даляраў ЗША. Арганізатары пакрываюць выдаткі на навучанне, вандроўку, медыцынскую страхоўку, жыллё, кнігі, кошт догляду дзіцяці (за неабходнасцю).

Патрабаванні да кандыдатаў: мінімум 5 гадоў прафесійнага досведу, інтарэс да інавацый, прадпрымальніцтва і лідарства.

Дэдлайн - 1 снежня 2016 года. Падрабязнасці тут.

 

Паводле IJnet.org