Стыпендыя факультэта журналістыкі Калумбійскага ўніверсітэта (ЗША)

Журналісты, работнікі асветы і даследчыкі адукацыйный палітыкі маюць магчымасць падаць заяўкі на атрыманне стыпендыі памерам 75 тыс. даляраў ЗША. Вышэйшая школа журналістыкі Калумбійскага ўніверсітэта прапануе стыпендыю Спенсера для адукацыйнай журналістыкі, мэтай якой ёсць падтрымка журналістыкі доўгіх формаў і спрыянне разуменню грамадствам амерыканскай сістэмы адукацыі.

Падчас конкурсу будуць абраныя 3 стажоры, якія на працягу года будуць займацца акадэмічнымі даследваннямі ў Калумбійскім універсітэце, дзе яны атрымаюць практычныя парады экспертаў у галіне адукацыйнай журналістыкі. Па заканчэнні стажыроўкі стыпендыяты павінны будуць апублікаваць свае журналісцкія праекты.

Міжнародныя журналісты таксама могуцб удзельнічаць у конкурсе, аднак іх праекты павінны асвятляць амерыканскую сістэму адукацыі і публікавацца ў Злучаных Штатах.

Заяўнікі павінны да 30 студзеня 2015 года падаць рэзюмэ, узоры сваіх прац, прапанову па журналісцкаму праекту, мінімум 3 рэкамендацыйных ліста і прапанову па курсавой працы.

Для атрымання дадатковай інфармацыі націсніце сюды.

Паводле Ijnet.org.