Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда (Польшча)

Польска-амерыканская Фундацыя Свабоды і Фонд "Адукацыя для дэмакратыі" абвяшчаюць адкрыты конкурс для кандыдатаў з Беларусі, Украіны, Расіі, Малдовы, Грузіі, Арменіі, Азербайджана, Казахстана і Кіргізіі на атрыманне стыпендый імя Лэйна Кіркланда ў Польшчы на 2015-2016 навучальны год.

Праграма прызначана маладым лідарам з вышэйшай адукацыяй, якія зацікаўленыя ў развіцці дэмакратыі, эканомікіі грамадзянскай супольнасці ў сваёй краіне і рэгіёне.

Праграма прадугледжвае навучанне на працягу 2-х семестраў у ВНУ Польшчы і 2-4-тыднёвую стажыроўку ў дзяржаўнай ці прыватнай установе.

Да ўдзелу запрашаюцца:

 - эксперты, палітыкі, прадстаўнікі дзяржаўных органаў і органаў мясцовага самакіравання;

 - прадпрымальнікі, мэнэджэры;

 - лідары НДА, грамадскія і культурныя дзеячы;

 - выкладчыкі ВНУ;

 - журналісты.

Адукацыйная праграма ўключае наступныя спецыяльнасці:

  • эканоміка і мэнэджмэнт,
  • адміністрацыя і мэнэджмэнт (бізнэс, няўрадавыя арганізацыі, культура, ахова навакольнага асяроддзя, ахова здароўя, адукацыя),
  • дзяржаўнае кіраванне (органы дзяржаўнай улады і мясцовага самакіравання),
  • права,
  • грамадскія навукі (сацыяльная псіхалогія, сацыялогія),
  • паліталогія і міжнародныя адносіны,
  • палітыка развіцця і гуманітарная дапамога.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  1. адсутнасць польскага грамадзянства і віда на жыхарства ў Польшчы;
  2. вышэйшая адукацыя (ступень магістра);
  3. узрост да 35 гадоў (у абаснаваных выпадках - да 40 гадоў);
  4. досвед прафесійнай дзейнасці (мінімум 2 гады);
  5. веданне польскай мовы (на ўзроўні B1) ці ангельскай мовы (на ўзроўні A1).

Перавага надаецца кандыдатам, якія раней не навучаліся ў Польшчы, маюць прафесійныя дасягненні.

Стыпендыя складае 1800 PLN у месяц. Для ўдзелу ў праграме неабходна падаць заяўку да 1 сакавіка 2015 года. Дадатковая інфармацыя, а таксама кантакты арганізатараў даступныя па гэтай спасылцы.

 

Паводле Kirkland.edu.pl.